Беларусы ў Чарнагорыі

E-mail: [email protected]

Група “Беларусы ў Чарнагорыі” на Facebook

Старонка “Народная амбасада беларусаў у Чарнагорыі” на Facebook

У Чарнагорыі няма афіцыйнага дыпламатычнага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь, яго функцыі выконвае Пасольства Рэспублікі Беларусь у Бялградзе (Сербія).

Для абароны правоў і інтарэсаў беларусаў у Чарнагорыі, а таксама прадстаўлення ў Рэспубліцы Чарнагорыя пазіцыі дэмакратычнай Беларусі ў асобе нацыянальнага лідара Святланы Ціханоўскай і народнага антыкрызіснага кіравання (НАК) у снежні 2020 года створана Народная амбасада беларусаў у Чарнагорыі.

Народная амбасада беларусаў у Чарнагорыі падтрымлiвае дэмакратычныя пераўтварэннi на радзіме – у Беларусі.

Афіцыйная пазіцыя Чарнагорыі аб сітуацыi ў Беларусі

Варта зазначыць, што Рэспубліка Чарнагорыя не прызнала выбары ў Беларусі сумленнымі, а Аляксандра Лукашэнку – легітымным прэзідэнтам. Таксама ў лістападзе 2020 года Чарнагорыя далучылася да ўведзеных Еўрасаюзам санкцый.

Беларусы ў Чарнагорыі

У Чарнагорыі ўжо даўно існуе рускамоўная дыяспара, у якую ўваходзяць і беларусы. Аднак толькі ў снежні 2020 пачала фарміравацца самастойная дыяспара беларусаў. У жніўні 2020 года беларусы, якія стала жывуць у Чарнагорыі, не мелi  магчымасцi прыняць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі, бо ў Чарнагорыі не былі арганізаваныя пляцоўкі для галасавання. Нягледзячы на гэта, усе беларусы сачылі за сітуацыяй на радзіме і не маглі застацца абыякавымі да падзей на працягу перадвыбарнай кампаніі, дзён галасавання i пасля іх.

Фальсіфікацыi падчас выбараў, гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў, рэпрэсіі і арышты – гэта тое, чаго не павінна быць не толькі ў Беларусі, але і ў ніводнай іншай краіне.

Мы, беларусы Чарнагорыі, стварылі сваю старонку ў Facebook з цвёрдым рашэннем падтрымліваць пратэстоўцаў у Беларусі i тых, каму давялося з’ехаць у Чарнагорыю па палітычных матывах.

Галоўнымi мэтамі аб’яднання беларусаў у Чарнагорыі з’яўляюцца:

  • камунікацыя беларусаў у Чарнагорыі;
  • дапамога беларусам, якiя прыбылi ў Чарнагорыю ўпершыню, праз сацыялізацыю, дапамогу ў пошуку жылля, працы і г. д.;
  • iнфармаванне пра сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку праз мясцовыя СМІ і сацыяльныя сеткі.

 

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых да падзей, што адбываюцца ў Беларусі.